15 красавіка ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур адбылося ўрачыстае адкрыццё музея ромскай культуры!

15 красавіка 2025 года ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур адбылося ўрачыстае адкрыццё музея ромскай культуры!

 

Заснавальнікам гэтага музея з’яўляецца віцэ-старшыня грамадскага аб’яднання «Ромская дыяспара» Гоманаў Артур Іванавіч.

 

У мерапрыемстве прымалі ўдзел: Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Румак Аляксандр Аляксандравіч, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Якобсан Вольга Вітальеўна, старшыня Мінскага абласнога аддзела грамадскага аб’яднання «Саюз палякаў на Беларусі» Лысы Мечыслаў Чэславовіч, загадчыца аддзела Інстытута філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Кутузава Наталля Аляксандраўна, кіраўнік саюза ваенных мастакоў Цэнтральнага Дома афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Гостева Алена Юр’еўна, а таксама прадстаўнікі ромскай дыяспары.

 

Гэты ўнікальны куток нашага Цэнтра знаёміць з багатай спадчынай цыганскага народа, дазваляючы пагрузіцца ў свет традыцый, вывучыць гісторыю праз прадметы мастацтва і даведацца больш пра яго самабытнасць.