20-годдзе беларускай абшчыны “Сябрына” у Крыме

25 лютага 2020 года ў горадзе Алушта прайшоў святочны вечар пад назвай “Беларусь у маім сэрцы”, прымеркаваны да 20-годдзя з дня заснавання беларускай абшчыны “Сябрына”. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прымалі ўдзел глава адміністрацыі горада, прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта па справам міжнацыянальных адносін Рэспублікі Крым, старшыня грамадскага аб’яднання «Рэгіянальная нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Рэспублікі Крым “Беларусы Крыма”» Чэгрынец Р.У. Падчас святочнага вечара былі прадстаўлены лепшыя нумары аб’яднання і гасцей мерапрыемтсва, ўдзельнікам абшчыны “Сябрына” былі ўручаны ўзнагароды.