25
крас
24 красавіка ў Нацыянальным гістарыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж” адбыўся семінар па аховы працы
24 красавіка ў Нацыянальным гістарыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж” адбыўся семінар “Забеспячэнне выканання мерапрыемстваў па рэалізацыі задачы 4 “паляпшэнне ўмоў і аховы працы” Дзяржаўнай праграмы “рынок працы і садзейнічанне занятасці на 2021-2025 гг.” у арганізацыях сферы культуры”, з мэтай павышэння ролі і якасці работы кіраўнікоў, спецыялістаў, упаўнаважаных службовых асоб па ахове працы ўстаноў сферы культуры. У семінары прынялі ўдзел супрацоўнікі Цэнтра.
Асноўнымі тэмамі семінара сталі:
- Інфармацыя аб выкананай рабоце Міністэрства культуры ў сферы аховы працы за 2024 год.
- Новыя змены ў заканадаўстве аб ахове працы ў Рэспубліцы Беларусь.
- Грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства аб ахове працы.
- Статыстыка траўматызму на працоўным месцы і меры прафілактыкі.
- Меры пажарнай бяспекі ў установах культуры.
- Праграма дзейнасці нацыянальнай сеткі “Здаровыя гарады і пасёлкі”.