24 мая ў Верхнім горадзе, пройдзе традыцыйны XVI Рэспубліканскі фестываль-кірмаш народных мастацкіх рамёстваў “Вясновы букет”. 

Шаноўныя сябры, аматары прыгожага, прыхільнікі нацыянальнай культуры!

24 мая (субота) у Верхнім горадзе, каля Ратушы, пройдзе традыцыйны XVI Рэспубліканскі фестываль-кірмаш народных мастацкіх рамёстваў “Вясновы букет”.
 400 майстроў з усёй Беларусі, прадставяць работы ў розных тэхніках: салома- і лозапляценне, ганчарства і кераміка, ткацтва і вышыўка, выцінанка і інш. Падчас мерапрыемства
ладзяцца майстар-класы.
Асобная праграма адбудзецца на пляцоўцы, падчас якой выступяць фальклорныя калектывы з усіх абласцей краіны.
Час работы пляцоўкі з 10.00 да 17.00.