25-годдзе Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур

19 снежня 2019 года ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшоў святочны вечар, прысвечаны 25-годдзю Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур. У файе была разгорнута выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва беларускіх майстроў і прадстаўнікоў нацыянальных дыяспар, праводзіліся майстар-класы па ткацтву, разьбе па дрэве, салома- і лозапляценню, кераміцы і інш. Асобае месца ў ходзе мерапрыемства было ўдзелена прэзентацыі навукова-папулярнага выдання “Наш цэнтр. Наша гісторыя. Наша будучыня”, падчас якой былі ўручаны ўзнагароды Міністэрства культуры супрацоўнікам Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Р.Вайцяхоўскай (начальнік аддзела метадычнага забеспячэння дзейнасці клубных устаноў), А.Лозку (начальнік аддзела народнай творчасці), Ю.Шабан (вядучы спецыяліст аддзела народнай творчасці), Т.Яскевіч (вядучы спецыяліст аддзела метадычнага забеспячэння дзейнасці клубных устаноў). Экспанаваліся карціны і фотавыставы мастакоў розных нацыянальнасцей, адбывалася выстава нацыянальнай літаратуры і адзення, народнай кухні.

 

 

 

 

  Усе прысутныя маглі атрымаць асалоду ад выступлення творчых калектываў.

 

 

 

Урачыстую чатку святочнага вечара распачало выступленне фальклорнага ансамбля ўкраінскай песні і абраду “Ватра” Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур  і яго кіраўніка А.Валодчанка песняй “Каб любіць Беларусь нашу мілую”. Дырэктар цэнтра В.Антоненка на працягу канцэрта знаёміла прысутных з гісторыяй установы,

яе дасягненнямі, далейшымі планамі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Прагучалі віншаванні ад намесніка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Н.Карчэўскай і былі ўручаны ўзнагароды Міністэрства культуры Я.Сычэўскаму (старшыня Галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы), М.Логвіну (старшыня Савета Аб’яднання беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы), А.Гоманаву (віцэ-старшыня грамадскага аб’яднання “Беларуская цыганская дыяспара”), Г.Кудрашову (дацэнту кафедры журналістыкі Палтаўскага нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя У.Г.Караленка), А.Госцевай (мастацкі кіраўнік дзяржаўнай установы культуры “Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур”), Г.Егіазарану (старшыня Мінскага гарадскога грамадскага армянскага культурна-асветніцкага таварыства “Айастан”). Падзяка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь была аб’яўлена Г.Аляксандраву (старшыня міжнароднага грамадскага аб’яднання чувашоў “Атал”), А.Валько (старшыня грамадскага аб’яднання “Абшчына малдаван”), В.Штокман (старшыня грамадскага аб’яднання нямецкай культуры “Масты”), Ры Кімі (старшыня грамадскага аб’яднання “Асацыяцыя беларускіх карэйцаў”).

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Адбылася цырымонія ўрачыстага гашэння маркіраванага канверта

“25-годдзе Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур”.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У святочным мерапрыемстве прымалі ўдзел шоу-група “Легенды Каўказа”, народны ансамбль ветэранаў вайны, працы і Узброенных Сіл “Памяць сэрца” (саліст Л.Шэйнкман, кіраўнік Г.Мацяс), народны ансамбль інструментальнай музыкі “Нясвіжскія лажкары” (кіраўнік У.Сухавей), дзяржаўны акадэмічны народны хор імя Цітовіча (кіраўнік М.Дрынеўскі), Я.Крохіна, Г.Кудрашоў, Т.Мачыяма. Са словамі віншавання выступіў  настаяцель прыходу царквы У гонар Усіх святых у горадзе Мінску протаіерэй Фёдар Поўны.

 

Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур выказвае ўсім падзяку за шчырыя віншаванні з

25-годдзем і спадзяецца на далейшае плённае супрацоўніцтва!