6-7 лютага адбыўся семінар-практыкум «Зберажэнне і пераемнасць традыцый ганчарства»

Сотні кіламетраў для майстроў народнай творчасці з Гродзенскага, Зельвенскага, Слонімскага і Астравецкага раёна не сталі перашкодай,
каб на другіх паглядзець і сябе паказаць.

 

УПЕРШЫНЮ па ініцыятыве Гродзенскага АМЦНТ і дзякуючы арганізацыі Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур 6-7 лютага 2025
года на базе ДУК «Цэнтр народнай творчасці і рамёстваў у г.п.Копысь Аршанскага раёна» адбыўся семінар-практыкум «Зберажэнне і пераемнасць
традыцый ганчарства».

 

Праграма семінара даволі насычаная, на працягу двух дзен спецыялісты ўстаноў культуры Гродзенскай вобласці спасцігаюць сакрэты майстэрства ганчарнай справы, лепкі з гліны мелкай пластыкі, лепкі традыцыйных свістулек, тэхналагічныя прыёмы глазурнага роспісу ад майстроў Аршанскага рэгіёна Віцебскай вобласці.
Удзельнікі семінара-практыкума навучыліся:
-працаваць з падглазурным роспісам;
-разбірацца ў якасці гліны;
-выліваць формы;
-на мастар-класах пазналі тэхнікі і тайны ганчарнай справы.

 

Кожны змог атрымаць практычны вопыт і навучыцца ствараць нешта асаблівае на ганчарным крузе.
Што атрымалася!?
– складаныя тэхнікі і прыёмы сталі дасягальнымі і зразумелымі;
– пазналі працэс стварэння ўнікальных ганчарных вырабаў.

 

Што далей плануецца ў раёнах!?

Не толькі зберагаць традыцыі, але і ствараць новыя арыгінальныя ганчарныя вырабы, якія будуць кранаць вашыя сэрцы!
Семінар стаў унікальным мерапрыемствам, месцам сустрэчы майстроў народнай творчасці дзвюх абласцей, месцам абмену ідэямі і вопытам, яркай
падзеяй, якая падкрэсліла важнасць і каштоўнасць традыцыйнага народнага мастацтва.