Адбылося першае канцэртнае мерапрыемства з цыкла сустрэч «Хоровые вечера священномученика Владимира Хираско»

28 студзеня 2021 года ў актавай зале Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур адбылося першае канцэртнае мерапрыемства з цыкла сустрэч “Хоровые вечера священномученика Владимира Хираско”. Канцэртная праграма пачалася з уступнага слова айца Дзімітрыя Ворса і выступлення Экзаршага інклюзіўнага хору “Радость души” Беларускай Праваслаўнай Царквы. Хор з’яўляецца дыпламантам і лаўрэатам міжнародных, рэспубліканскіх і гарадскіх конкурсаў і фестываляў. З верасня 2015 года калектыў стаў існаваць пад эгідай Міжнароднага дабрачыннага фонду Юрыя Розума ў СНД і ЕС, як асноўны праект праграмы “Мы вместе!”, з мэтай садзейнічання развіццю працэсу рэабілітацыі, інтэграцыі і сацыяльнай адаптацыі дзяцей сродкамі харавога мастацтва. Кіраўнік хору Алена Маслава.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Таксама парадавалі гледачоў сваімі выступамі Іван Корык з песняй “Бабулечка”, Мар’яна Бабіч выканала інструментальную кампазіцыю з мультыплікацыйнага фільма “Кароль Леў”, Паліна Радзівіл уразіла ігрой на фартэпіяна твораў Уладзіслава Залатарова “Дзіва з Дзюсельдорфа” і Германа Берэнса “Эцюд”, Маргарыта Бектінеева прадставіла песню “Малітва” Ігара Крутога.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Гледачы таксама змаглі атрымаць асалоду ад выступленняў калектываў і салістаў Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур. Сярод іх творчы калектыў традыцыйнай карэйскай культуры “Ариранг ” “Танец з веерамі” (кіраўнік Алена Дварэцкая); ансамбль інтэрнацыянальнай дружбы  “Згода” і сольны выступ яго кіраўніка Алеся Свірскага з кампазіцыяй “Каля Чырвонага касцёла”; салістка фальклорнага ансамбля армянскага танца “Эребуни” Рыпсіме Геваркян з танцавальнай кампазіцыяй “Назани”; кіраўнік фальклорнага ансамбля “Ватра” Аляксандр Валодчанка з кампазіцыяй “Песня про снежинку”.

 

 

       

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Завяршыла вечар выступленне салісткі фальклорнага ансамбля “Ватра”

Наталлі Папко з музычнай кампазіцыяй “Рождество”.

 

 

Такія творчыя сустрэчы будуць праводзіць на працягу 2021 года наш Цэнтр сумесна з прыходам Храма Святога свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска ў г. Мінску (настаяцель айцец Дзімітрыя Ворса) у рамках праграмы супрацоўніцтва Міністэрства культуры і Беларускай Праваслаўнай Царквы.

 

 

Дзякуем ўсім удзельнікам і гледачам нашага мерапрыемства, а таксама выдавецтву

“Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” за кніжныя падарункі для выканаўцаў!

Да новых сустрэч!