Адкрыццё ў г. Тара (РФ) творчай лабараторыі «Таежная кладоўка» у рамках праекта «Марафон нацыянальных культур “Дары Тайгі”»

У г. Тара (Тарскі раён, Омская вобл., РФ) 12 жніўня 2019 года адбылося адкрыццё творчай лабараторыі «Таежная кладоўка», прымеркаванае да святкавання 425-годдзя горада і 90-годдзя Тарскага раёна. Мерапрыемства праходзіла ў рамках праекта «Марафон нацыянальных культур “Дары Тайгі”», які перамог у конкурсе Фонду прэзідэнцкіх грантаў малых гарадоў і вёсак «Культурная мазаіка – 2019». Мэта марафону – ўзбагачэнне прасторы сучаснага чалавека формамі і каштоўнасцямі традыцыйнай культуры.

 

 

 

Адкрыў лабараторыю майстар-клас па прыгатаванні латышскага традыцыйнага сыру з кменам (Янаў сыр – латыш. Jāņu siers), які правяла Вольга Вакенгут з в. Баброўка, распавядаючы пра спосаб прыгатавання сыру і нарыхтоўцы кмену. Сярод гасцей дадзенага мерапрыемства быў Максім Харытонаў – член рэгіянальнай грамадскай арганізацыі «Мясцовая нацыянальна-культурная аўтаномія “Омскія беларусы”». Удзельнікі майстар-класа маглі ўбачыць увесь працэс падрыхтоўкі і прадэгуставаць гэту смачную страву нацыянальнай кухні. Пранікнуцца духам традыцыйнай культуры дапамагалі выступы латышскага фальклорнага ансамбля “Варавіксне” (кір. Вольга Бенкен): гучалі народныя песні з акампанементам кокле (струнны шчыпковы музычны інструмент) і бунгаса (двухбаковы барабан).

 

У сёлах і горадзе адбудуцца святы: латышскай культуры «Баль кветак», казацкай культуры «Мікола Зімовы», рускай культуры «Масленіца», беларускай культуры – «Гуканне вясны», татарскай культуры «Сабантуй». У ліпені 2020 года праект завяршыцца II фестывалем нацыянальных культур «Дары Тайгі».