Адкрыццё выставачнай экспазіцыі «Хто ты, народ рама́?..» у Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І.Леніна

 

16 лістапада 2021 года ў 14.00 ва ўстанове “Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У.І.Леніна”

(г. Гомель, пл. Перамогі,2а) адбылося ўрачыстае адкрыццё экспазіцыі “Хто ты, народ рама́?..” у рамках нямецка-беларускага праекта “Памяць пра генацыд рама́ на тэрыторыі Беларусі падчас

Вялікай Айчыннай вайны”.

Арганізатары праекта: Федэральнае міністэрства замежных спраў Германіі, нямецкі адукацыйны цэнтр “За мір”, грамадскае аб’яднанне “Беларуская цыганская дыяспара”, Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур, Гістарычная майстэрня імя Л.Левіна.

 

Аналагічныя праекты раней былі рэалізаваны нямецкім адукацыйным цэнтрам “За мір” у Румыніі, Малдове, Украіне сумесна з мясцовымі прадстаўнікамі цыганскай дыяспары і дзяржаўных устаноў. У Беларусі гэты праект ўбачыў свет у Мінску, Слуцку, Барысаве, Віцебску, а таксама ў Берліне і Нюрнберге (Германія).

 

Вядучая адкрыцця экспазіцыі – мастацкі кіраўнік Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Госцева А.Ю.,

з прэзентацыяй гасцей знаёміла вядучы спецыяліст аддзела народнай творчасці  Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Яскевіч Т.М.  З прывітальнымі словамі выступілі начальнік аддзела ідэалагічнай работы і моладзевай падітыкі Галоўнага ўпраўлення па ідэалагічнай рабоце, культуры і па справам моладзі Давыдаў Д.В., пракурор Гомельскай вобласці Марозаў В.М., намеснік дырэктара Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І.Леніна Барабаншчыкава Т.Л., намеснік старшыні грамадскага аб’яднання “Беларуская цыганская дыяспара” Гоманаў А.І. Пачэснымі гасцямі на адкрыцці выставы былі мясцовыя прадстаўнікі цыганскай дыяспары. Ад імя дырэктара Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур у дар Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І.Леніна была перададзена серыя кніг “Созвучие сердец” з творамі паэтаў і пісьменнікаў прадстаўнікоў краін СНД.

 

 

 

 

Мы дзякуем нашым паважаным гасцям, якія прынялі ўдзел у адкрыцці выставы.

І запрашаем усіх да наведвання экспазіцыі з 16 па 30 лістапада 2021 г.

у Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І.Леніна (пл. Перамогі,2а).