14
Верас
Адкрыццё XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур
11 верасня 2021 года ў Верхнім горадзе г. Мінска адбылося ўрачыстае адкрыццё XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.
У рамках адкрыцця фестывалю з 12.00 да 17.00 прайшла канцэртная праграма з удзелам творчых калектываў і індывідуальных выканаўцаў 25 нацыянальнасцяў (азербайджанцы, армяне, афганцы, беларусы, башкіры, грузіны, дагестанцы, яўрэі, ірландцы, італьянцы, індыйцы, карэйцы, кітайцы, літоўцы, малдаване, немцы, палякі, палестынцы, рускія, татары, туркмены, украінцы, цыгане, чувашы, эстонцы). У якасці запрошаных гасцей удзел у канцэрце прынялі Заслужаны калектыў Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі-вядучы харэаграфічны калектыў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь ім. Г.І. Цітовіча, салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі, Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны ансамбль танца «Дружба» і інш.
Таксама, на тэрыторыі Верхняга горада размяшчалася выстава традыцыйных касцюмаў і прадметаў побыту нацыянальных культур, былі прадстаўлены вырабы народных рамёстваў Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, рэстараны г. Мінска прадстаўлялі стравы нацыянальнай кухні.
У афіцыйным урачыстым адкрыцці фестывалю прынялі ўдзел Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Мечыслававіч Маркевіч, прадстаўнікі кіраўніцтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, прадстаўнікі пасольстваў замежных дзяржаў у Рэспубліцы Беларусь, СМІ, старшыні нацыянальна-культурных грамадскіх аб’яднанняў.