Адкрыццё XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур

 

9 верасня 2023 года ў Верхнім горадзе г.Мінска адбылося ўрачыстае адкрыццё XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. У рамках адкрыцця фестывалю прайшла канцэртная праграма з удзелам творчых калектываў і індывідуальных выканаўцаў 24 нацыянальнасцей. Прадстаўнікі азербайджанскай, аргентынскай, армянскай, афганскай, башкірскай, грэчаскай, грузінскай, дагестанскай, індыйскай, кітайскай, карэйскай, казахскай, малдаўскай, нямецкай, палестынскай, пакістанскай, польскай, ромскай, рускай, татарскай, туркменскай, украінскай, чувашскай, эстонскай і яўрэйскай культур. Спецыяльным госцем фестывалю сталі фальклорны гурт “Неева” (Санкт-Пецярбургскае Таварыства эстонскай культуры). Прагучалі песні ў выкананні Яны Благавой і саліста Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра імя М.Я. Фінберга Андрэя Коласава ў суправаджэнні Дзяржаўнага Акадэмічнага ансамбля танца Беларусі. Вядучымі канцэртнай праграмы выступілі заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Вера Палякова і Яўген Лашкоўскі. Канцэртную праграму завяршыў Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусі імя Г.І. Цітовіча.

 

 

 

 

Таксама, на тэрыторыі Верхняга горада размяшчалася выстава традыцыйных касцюмаў і прадметаў побыту нацыянальных культур, былі прадстаўлены вырабы народных рамёстваў Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, рэстараны г.Мінска прадстаўлялі стравы нацыянальнай кухні.

 

 

 

 

У афіцыйным урачыстым адкрыцці фестывалю прынялі ўдзел Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Мечыслававіч Маркевіч, прадстаўнікі кіраўніцтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, прадстаўнікі пасольстваў замежных дзяржаў у Рэспубліцы Беларусь, СМІ, старшыні нацыянальна-культурных грамадскіх аб’яднанняў.

 

 

 

Больш фотаматэрыялаў можна паглядзець перайшоўшы па спасылцы: bel.nationalcultures.by/gallery_item