Салісты ансамбля ўкраінскай песні і абраду «Ватра» і іх кіраўнік удастоены I прэміі на Усеўкраінскім дыстанцыйным фестывалі «Перлина України» і Дыстанцыйным міжнародным фестывалі-конкурсе «Летні настрой»

Салісты ансамбля ўкраінскай песні і абраду «Ватра» і іх кіраўнік Валодчанка А.Ю. удастоены I прэміі на Усеўкраінскім дыстанцыйным шматжанравым фестывалі «Перлина України» (15-16 жніўня (г. Днепр, Украіна)) і Дыстанцыйным міжнародным шматжанравым фестывалі-конкурсе «Летнее настроение» (5 жніўня, Арт-цэнтр «Artivities” (г. Мінск, РБ) сумесна з North Texas Talentville School (ЗША)). Журы двух культурных форумаў высока ацанілі майстэрства Зайцавай А.М., Машуціна А.П., Зяленіна І.У. Кіраўнік ансамбля «Ватра» ўдастоены Падзякі за высокі прафесіяналізм і творчае майстэрства.

 

 

Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур шчыра віншуе калектыў ансамбля украінскай песні і абраду «Ватра»

і яго кіраўніка Аляксандра Валодчанка
і жадае далейшых творчых поспехаў і перамог!