17
лют
Антоненка Вольга Вітальеўна ўдастоена Падзякі Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
7 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшло пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
“Аб выніках дзейнасці арганізацый культуры у 2019 годзе і задачах на 2020 год», у якім прымаў удзел
намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка.
Падводзячы вынікі 2019, былі адзначаны асобыя поспехі ў працы кіраўнікоў і калектываў розных культурных устаноў.
Падзякі Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё міжнацыянальных сувязей і папулярызацыю беларускай культуры ўдастоена дырэктар
“Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур” Антоненка Вольга Вітальеўна.
Шчыра віншуем і жадаем далейшай плённай працы і поспехаў!