Антоненка Вольга Вітальеўна ўдастоена Падзякі Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь

7 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшло пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

“Аб выніках дзейнасці арганізацый культуры у 2019 годзе і задачах на 2020 год», у якім прымаў удзел

намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Падводзячы вынікі 2019, былі адзначаны асобыя поспехі ў працы кіраўнікоў і калектываў розных культурных устаноў.

Падзякі Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё  міжнацыянальных сувязей і папулярызацыю беларускай культуры ўдастоена дырэктар

“Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур” Антоненка Вольга Вітальеўна.

Шчыра віншуем і жадаем далейшай плённай працы і поспехаў!