Беларускі фальклорны гурт “Орляне” Падляскага ваяводства Польшчы адзначыў сваё 75-годдзе
На мінулым тыдні Часовы Павераны ў справах Беларусі ў Польшчы Аляксандр Часноўскі і кіраўнік Культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы Сяргей Балашчанка наведалі мястэчка Орля Падляскага ваяводства, каб павіншаваць беларускі фальклорны гурт “Орляне” з 75-годдзем з даты ўтварэння гэтага вядомага на Падляшшы і за яго межамі творчага калектыву. У якасці падарункаў калектыву былі перададзены камплект новых народных строяў, якія былі набыты і перададзены пры дапамозе Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур.
Вялікі дзякуй кіраўніцтву Гміны Орля і мясцовага Дома культуры, а таксама ўдзельніцам гурта “Орляне” за іх творчыя памкненні і дасягненні, а таксама за іх шчырыя намаганні па захаванні і падтрымцы
беларускай нацыянальнай культуры ў Польшчы!