Беларусы Зауралля наведалі з культурным візітам Беларусь

З 28 чэрвеня па 5 ліпеня 2019 года Беларусь наведала дэлегацыя беларусаў горада Курган (РФ) на чале са старшынёй Курганскай абласной грамадскай арганізацыі “Нацыянальны культурны цэнтр беларусаў Зауралля “Батькавщина”» Людмілай Урванцавай. У рамках візіту 1 ліпеня 2019 года прайшла прэзентацыя кніг арганізацыі: «Фальклорна-этнаграфічная экспедыцыя па збору матэрыялаў па сямейна-бытавой абраднасці беларусаў Зауралля» і «Зауральцы з беларускімі каранямі». У прэзентацыі прынялі ўдзел супрацоўнікі Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур і члены Кансультатыўнага савета МЗС Рэспублікі Беларусь па справах беларусаў замежжа.

4 ліпеня беларусы Зауралля выступілі са сваёй творчай праграмай на святочным канцэрце вакальных і танцавальных ансамбляў розных нацыянальнасцяў, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь у г.п. Смілавічы.

 

Дэлегацыя прыняла ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню незалежнасці Рэспублікі Беларусь: сустрэча з ветэранамі, ускладанне кветак да помніка героям Вялікай Айчыннай вайны, наведванне святочнага канцэрта, які праходзіў у Палацы Рэспублікі. Таксама ў культурную праграму ўваходзіла наведванне мерапрыемстваў, прымеркаваных 25-годдзю Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Візіт беларусаў Зауралля суправаджаўся актыўнай культурнай праграмай: наведванне Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (г. Мінск), Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (г. Мінск), Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава (г. Ветка), Храма Усіх Святых (г. Мінск), Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (г. Мінск), Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

 

У рамках культурнага візіту дэлегацыі беларусаў Зауралля, Людміла Урванцава была ўзнагароджана

юбілейным медалём МЗС Рэспублікі Беларусь “100 гадоў дыпламатычнай службе Беларусі”