Цыкл сустрэч «Хоровые вечера священномученика Владимира Хираско»

На працягу 2021 года на базе Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур (дырэктар Вольга Вітальеўна Антоненка) сумесна з прыходам Храма Святога свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска ў г. Мінску (пробашч парафіі святар а.Дзімітрый Ворса ў рамках праграмы супрацоўніцтва Міністэрства культуры і Беларускай Праваслаўнай Царквы плануецца правядзенне цыкла сустрэч “Хоровые вечера священномученика Владимира Хираско”.

 

Першая сустрэча адбудзецца 28 студзеня 2021 года ў 18.30
у актавай зале Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур.

 

Тут будзе арганізавана канцэртная праграма, прымеркаваная да святкавання Дня памяці святога свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска (24 студзеня). У канцэртнай праграме прымуць удзел творчыя калектывы і сольныя выканаўцы Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур (фальклорны ансамбль армянскага танца «Эребуни» (кір. Р.Аванесян), творчы калектыў традыцыйнай карэйскай культуры “Ариранг” (кір. А. Дварэцкая), Маргарыта Кучук, Аляксандр Валодчанка, Аляксандр Свірскі, Наталля Папко. Таксама, у канцэрце возьме ўдзел Экзаршы інклюзіўны хор “Радость души” (кір. А. Маслава) і навучэнцы сярэдняй школы № 188 для дзяцей з парушэннямі зроку г. Мінска (дырэктар Шасцітко Наталля Валянцінаўна), якія прачытаюць свае любімыя вершы. Усе ўдзельнікі мерапрыемства будуць адзначаны падзячнымі лістамі Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур за ўдзел у мерапрыемстве.