Дзёміна Людміла Іванаўна ўдастоена ганаровага знака Губернатара Самарскай вобласці “За ўклад ва ўмацаванне дружбы народаў” (РФ)

Дзёміна Людміла Іванаўна, старшыня грамадскай арганізацыі “Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія “Нёман” гарадской акругі Тальяці” і кіраўнік самадзейнага калектыву культурнага цэнтра “Аўтагорад”, удастоена ганаровага знака Губернатара Самарскай вобласці “За ўклад ва ўмацаванне дружбы народаў”. Дадзеную ўзнагароду ўручаюць за плённую дзейнасць, накіраваную на ўмацаванне адзінства расійскай нацыі, гарманізацыю міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, умацаванне міру, дружбы і супрацоўніцтва паміж народамі, якія пражываюць у Самарскай вобласці. Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур

перадае шчырыя віншаванні і пажаданні далейшых творчых поспехаў!