Экспедыцыя Саюза беларусаў Дона

У ліпені адбылася пленэрна-патрыятычная экспедыцыя юных мастакоў творча-асветнага аб’яднання «Нашчадкі» імя Кірылы Тураўскага, якая была арганізавана Саюзам беларусаў Дона (СБД). Пад кіраўніцтвам свайго апантанага настаўніка Уладзіміра Банцэвіча, мастака, пісьменніка, старшыні СБД, пачынаючыя мастакі з розных адукацыйных устаноў Растова-на-Доне збіралі матэрыялы і экспанаты для школьнага музея і  выставы «Святыя палі Айчыны ў малюнках дзяцей»; наведалі Ігарава, Кулікова, Барадзінскае палі, Поле змагання данскіх казакаў Платава ў 1812 г. (в. Сімакова Гродзенскай вобл.), а таксама Магілёў, Гомель, Тураў, Брэст, Мір, Камянец, Хатынь, Мінск і інш.

 

У Нацыянальным гістарычным музеі адбылася справаздачная выстава, дзе ўсе ўдзельнікі экспедыцыі атрымалі дыпломы і сувеніры ад Рэспублікаскага цэнтра нацыянальных культур.