Фотавыстава Эдуарда Літвіноўскага “Беларускі позірк Даўгаўпілса” ў Гомелі

У Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І. Леніна з вялікім поспехам прайшла выстава Эдуарда Літвіноўскага “Беларускі позірк Даўгаўпілса”.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

“Беларускі позірк Даўгаўпілса” – першая персанальная фотавыстава маладога даўгаўпілскага фатографа Эдуарда Літвіноўскага. Ён нарадзіўся ў Даўгаўпілсе, мае беларускія карані па бацькоўскай лініі з Гомельскай вобласці. Шмат гадоў у якасці валанцёра цесна супрацоўнічае з даўгаўпілскім Цэнтрам беларускай культуры. Эдуард з натхненнем падтрымаў праект “Беларускі позірк Даўгаўпілса” і выдатна справіўся з задачай. Ідэя заключаецца ў тым, каб аб’яднаць прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў адной фотасесіі: у нацыянальных строях, на фоне прыгожых краявідаў латгальскай прыроды, у розную пару года. Мы – розныя, мы – іншыя, і мы – частка Даўгаўпілса і Латвіі.

           Беларускі позірк… Ён глядзіць на вас з цудоўных фотаздымкаў. Гэта адкрыты, дружалюбны, добры і пазітыўны позірк тых беларусаў, якія шмат гадоў жывуць у Даўгаўпілсе, але яны выдатна памятаюць, хто яны, адкуль іх карані, яны любяць Беларусь, яны захоўваюць сваю беларускую мову і беларускую культуру і не менш любяць сваю новую радзіму – Даўгаўпілс, Латвію”, – падкрэсліла аўтар праекта, кіраўніца Цэнтра беларускай культуры Жанна Раманоўская [Daugavpils pilsētas pašvaldības Baltkrievu kultūras centrs].

 

Фотавыстава ўжо была прадстаўлена ў Віцебску, Мінску і Гомелі. Далей плануецца яе экспазіцыя ў Светлагорску і Браславе.