Ганна Мазур-Вайняровіч у гасцях малдаўскай радыёперадачы “Беларуская крыніца”.

У пачатку ліпеня 2014 года адбылася вельмі знакавая падзея у кантэксце культурных узаемаадносін Беларусі і Малдовы, дыяспар беларусаў замежжа і ў цэлым для ўсяго беларускага грамадства – прагучала адна з першых перадач на беларускай мове на хвалях нацыянальнага радыё іншай краіны. “Беларуская крыніца” – беларускамоўная праграма, у якой гучаць беларускія вершы і песні, наладжваюцца сустрэчы з цікавымі і таленавітымі людзьмі. Генадзь Зяньковіч –  рэдактар перадачы, адзін са старэйшын беларускага руху ў Малдове, старшыня Міжнароднага таварыства дружбы і супрацоўніцтва “Малдова-Беларусь” і асацыяцыі беларусаў “Муніцыпія Кішынёва “Беларусь””. У гэтым годзе “Беларуская крыніца” адзначыла свой 5-гадовы юбілей.

На пачатку верасня госцем праграмы была запрошана Ганна Мазур-Вайняровіч – старшыня грамадскага аб’яднання “Беларускі культурны рух Рэспублікі Малдова “Клiч””. Размова вялася пра Дзень беларускага пісьменства ў г. Слоніме, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Мінск і Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, ІІ Еўрапейскія гульні. Асобнае пытанне датычылася грамадска-культурнага жыцця беларускай дыяспары ў Малдове, існаванню і далейшаму развіццю жывой беларускамоўнай прасторы.

Акрамя таго ў праграме “Беларускай крыніцы” прагучалі вершы Пімена Панчанкі “Краіна мая” і “Родная мова” – 23 жніўня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння  Народнага паэта.