ІІ Адкрыты конкурс нацыянальных культур, творчасці і прыгажосці “Грация International” (сакавік 2021 г., г. Віцебск)

Філіял “Цэнтр нацыянальных культур “ДУ “Цэнтр культуры” Віцебск “” прыступіў да падрыхтоўкі ІІ Адкрытага конкурсу нацыянальных культур, творчасці і прыгажосці “Грация International” правядзенне якога запланавана на сакавік 2021 года ў горадзе Віцебску. Дадзены праект праводзіцца пры інфармацыйнай падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Конкурс накіраваны на выяўленне і падтрымку таленавітай моладзі сярод студэнтаў, папулярызацыю нацыянальных культур і творчасці, умацаванне міжвузаўскай дружбы а таксама ўмацаванне міжнародных сувязяў праз культурнае супрацоўніцтва і творчасць. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнткі, якія прадстаўляюць нацыянальныя культуры, зямляцтва, этнічныя групы, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь (далей – удзельніцы), ва ўзросце ад 18 да 31 года ўключна (па стане на апошні дзень тэрміну правядзення конкурсу).

Конкурсныя выпрабаванні праходзяць у намінацыях: нацыянальная страва, конкурс прамоўніцкага майстэрства, творчы конкурс, конкурс дэфіле, онлайн конкурс груп падтрымкі. Заяўкі і матэрыялы для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца з 25 студзеня па 15 лютага 2021 года ( GraceVitebsk@gmail.com ). Кастынг на аснове прынятых заявак пройдзе 19 лютага 2021 года. Фінал конкурсу па выніках кастынгу адбудзецца 8 сакавіка 2021 года. Удзельніцам, якія выйшлі ў фінал, будзе выслана запрашэнне, у якім будуць пазначаны даты падрыхтоўкі да фіналу конкурсу. Месца правядзення: Рэспубліка Беларусь, г. Віцебск, парк Фрунзе, 1 (Канцэртны зал “Віцебск”).

Куратар праекта-Кірыл СІЛІВАНАЎ (+375 33 696 74 33).