Калектыў Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур ансамбль ўкраінскай песні і абраду «Ватра» выйграў Гран-пры фестывалю «Пісенні візерунки» (г. Буча, Украіна)

21-22 верасня 2019 года ў г. Буча Кіеўскай вобласці прайшоў ХII Усеўкраінскі фестываль-конкурс аматарскай творчасці «Пісенні візерунки», удзел у якім прынялі больш за 50 калектываў і сольных выканаўцаў розных узростаў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У конкурснай праграме ўкраінскага форуму мастацтваў прынялі ўдзел і выканаўцы з Беларусі: ансамбль беларускай песні «Крыніца» (кіраўнік Трацякова Наталля), салістка народнага жаночага вакальнага ансамбля «Легато»

ААТ «БелТІЗ» Наталля Папко, а таксама ансамбль ўкраінскай песні і абраду «Ватра» Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур (кіраўнік Валодчанка Аляксандр). Беларускія музыкі з Мінска і Магілёва заваявалі сэрцы публікі ў Бучы лепшымі ўзорамі беларускай народна-песеннай творчасці, творамі сучасных беларускіх і ўкраінскіх кампазітараў, творамі, якія сталі класікай не толькі музычнага мастацтва Украіны, але і ўсяго свету. Іх высокае выканальніцкае майстэрства было адзначана не толькі прафесійным журы, старшынёй якога быў Пётр Андрыйчук – прафесар Кіеўскага нацыянальнага універсітэта культуры і мастацтваў, мастацкі кіраўнік народнага ансамбля песні і танца Украіны «Дарничанка», але і кіраўнікамі іншых калектываў, якія прымалі ўдзел у конкурсе. Вынікам прызнання высокага ўзроўню пеўчага майстэрства беларускіх выканаўцаў стала прысуджэнне ансамблю беларускай песні «Крыніца» (кіраўнік Трацякова Наталля) дыплома лаўрэата II ступені, Наталлі Папко салістцы народнага жаночага вакальнага ансамбля «Легато» ААТ «БелТІЗ»  дыплома лаўрэата I прэміі і ансамблю украінскай песні і абраду «Ватра» (кіраўнік Валодчанка Аляксандр) Гран-пры ХII Усеўкраінскага фестывалю-конкурсу аматарскай творчасці «Пісенні візерунки». Акрамя таго артысты з Беларусі былі адзначаны памятнымі кубкамі і прызамі. Але самым вялікім падарункам для ўсіх удзельнікаў сталі прагулкі па Кіеве, знаёмства са сталіцай Украіны і яе прыгажосьцю.

 

 

Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур шчыра віншуе ўсіх удзельнікаў конкурсу і асабліва атрымальніка

Гран-пры ХII Усеўкраінскага фестывалю-конкурсу аматарскай творчасці «Пісенні візерунки» –

ансамбль ўкраінскай песні і абраду «Ватра» Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур

і яго кіраўніка Аляксандра Валодчанка!