Калектыў Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім у сувязі са смерцю Святланы Мікалаеўны Дудзюк і Яна Янавіча Сычэўскага

  

 

Калектыў Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім у сувязі са смерцю Святланы Мікалаеўны Дудзюк і Яна Янавіча Сычэўскага. У Беларусі іх памятаюць як людзей, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё, захаванне і папулярызацыю беларускай культуры ў краінах свайго пражывання.

 

Ян Янавіч Сычэўскі – Ганаровы Старшыня Галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы. У Беларусі будуць заўсёды памятаць яго вялізарны ўклад у справу захавання беларускай культуры ў Польшчы. Упэўненыя, што яго творчыя памкненні і невычэрпная энергія назаўсёды застануцца ў сэрцах беларусаў.

 

Святлана Мікалаеўна Дудзюк на працягу многіх гадоў узначальвала Беларускі культурны цэнтр “Світанак” г.Ташкента, з’яўлялася членам Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа. Святлана Мікалаеўна ўнесла вялікі ўклад у захаванне і папулярызацыю беларускай культуры, умацаванне дружбы і ўзаемапаразумення паміж народамі Беларусі і Узбекістана.

 

                                             Мы заўсёды будзем памятаць іх як асоб з неймавернай любоўю да Беларусі…