Канцэртная праграма”Беларусь шматнацыянальная”

5 снежня 2021 года ў Светлагорскім цэнтры культуры прайшла канцэртная праграма “Беларусь шматнацыянальная”, прымеркаваная да Года народнага адзінства. У выступленні прынялі ўдзел творчыя калектывы і сольныя выканаўцы Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур: ансамбль карэйскага танца «Ариранг», фальклорны армянскі ансамбль «Эребуни», ансамбль класічнага індыйскага танца «Индивара», школа каўказскіх танцаў «Легенды Кавказа», ансамбль украінскай песні і абраду «Ватра» і інш. Прымаючы бок таксама выступіў у канцэрце – вакалісты і калектывы Чыркавіцкай і Парыцкай школы мастацтваў падтрымалі святочную сяброўскую атмасферу.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Фота: Людміла Ярэц, «Светлагорскія навіны»