Круглы стол на тэму «Арганізацыя работы з беларускай дыяспарай»

 

17 верасня 2021 года ў Белым зале Храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі адбыўся круглы стол на тэму “Арганізацыя работы з беларускай дыяспарай”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва Міністэрства культуры, прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, апарату Ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, старшыня Саюза беларусаў Латвіі А.Лазарава і актывісты беларускай дыяспары Латвіі, магістранты Сумеснай магістратуры гістарычных факультэтаў БДУ і МДУ. Арганізатар круглага стала – Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур.

 

 

З прывітальным словам і з дакладам на тэму “Асвятленне ў СМІ дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў беларусаў замежжа” выступіў начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва і інфармацыйнага забеспячэння Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ратабыльская Вікторыя Леанідаўна. Акрамя таго выступілі старшы саветнік Галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Счасновіч Наталля Сяргееўна (“Супрацоўніцтва з беларускай дыяспарай па лініі МЗС”), загадчыца сектара па справах нацыянальнасцяў Апарата ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Бязручка Алена Рыгораўна (“Узаемадзеянне з арганізацыямі суайчыннікаў за мяжой”), дырэктар дзяржаўнай установы культуры змешанага тыпу “Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур” Антоненка Вольга Вітальеўна (“Арганізацыя працы з беларускай дыяспарай”), старшыня Саюза беларусаў Латвіі Лазарава Алена Барысаўна (“Арганізацыя дзейнасці беларускай дыяспары ў Латвіі”), загадчык кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх стагоддзяў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, дацэнт, кандыдат гістарычных навук Прохараў Андрэй Аркадзьевіч, магістрант Сумеснай магістратуры гістарычных факультэтаў БДУ і МДУ Раман Зубачоў (тэма дысертацыя “Фарміраванне беларускай дыяспары Калінінградскай вобласці”), галоўны рэдактар газеты “Голас Радзімы” Выдавецкага дома “Звязда” Ждановіч Іван Іванавіч (“Супрацоўніцтва з беларускай дыяспарай”).

У заключэнні мерапрыемства з прывітальным словам выступіў протаіерэй Сяргей Яўтушык Храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі. Старшыня Саюза беларусаў Латвіі Алена Лазарава падаравала Храму-Помніка Усіх святых абраз свяшчэннамучаніка Іаана Помера Арцыбіскупа Рыжскага і Латвійскага.