Міжнародныя фальклорныя фестывалі

CIOFF – Міжнародны савет па арганізацыі фальклорных фестываляў (Conseil International des Organisations de Festivals de Folklore et d’Arts Traditionnels) – афіцыйны партнёр UNESCO, міжнародная няўрадавая арганізацыя. Яна аб’ядноўвае больш за 100 краін-членаў, а ў 81 краіне створаны нацыянальныя секцыі CIOFF. Галоўнай статутнай задачай арганізацыі з’яўляецца захаванне, развіццё і распаўсюджванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны народаў (традыцыйных абрадаў, песень, танцаў, мастацтваў і рамёстваў). Асноўнай формай дзейнасці CIOFF з’яўляецца арганізацыя і правядзенне міжнародных фальклорных фестываляў, якіх ужо зарэгістравана больш за 300 ва ўсім свеце, у тым ліку і дзіцячых.

 

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Таварыства беларускай школы» (ТБШ), якое мае адну са статутных задач развіццё і распаўсюджванне беларускага традыцыйнага мастацтва, на Генеральнай асамблеі CIOFF у Перу напрыканцы 2014 года было прынята ў гэтую арганізацыю і стварыла Беларускую нацыянальную секцыю CIOFF, якую ўзначаліў намеснік старшыні ТБШ Алесь Сядзяка. Штогод на міжнародныя фестывалі накіроўваюцца беларускія фальклорныя ансамблі.

 

Кантактны адрас Беларускай нацыянальнай секцыі CIOFF cioff-belarus@cioff.org. На сайце www.cioff.org  можна пазнаёміцца з календаром фестываляў у розных краінах, у тым ліку і ў Беларусі. Па кантактнаму адрасу і тэлефоне +37529-7046210 можна звяртацца па пытаннях удзелу беларускіх ансамбляў у міжнародных фальклорных фестывалях і запрашэнні замежных груп для ўдзелу ў беларускіх фестывалях.