“Нацыянальны касцюм. Цікавыя факты” (эфір праграмы “Окна города” тэлерадыёкампаніі “Гродна”, 31.05.2021 г.)

Эфір праграмы “Окна города” тэлерадыёкампаніі “Гродна” 31 мая 2021 года прысвечаны тэме “Нацыянальны касцюм. Цікавыя факты”. У перадачы прынялі ўдзел прадстаўнікі беларускай, індыйскай і шры-ланкійскай культур. Пра асаблівасці беларускага касцюма, вышыўкі, народнага строю Гродзеншчыны расказала вядучы спецыяліст Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Ірына Гарчычка. З індыйскім нацыянальным адзеннем і харэаграфіяй гледачоў пазнаёміла кіраўнік студыі пластычнай харэаграфіі “Поколение Next” Гродзенскага абласнога цэнтра культуры Луна Зябкіна і ўдзельнікі яе калектыву.  Агампадзіге Удзіка Рымашыка  і Кумарасэна Нетангі Наванжана распавялі цікавыя факты пра традыцыйнае адзенне Шры-Ланкі. Пра працу Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры “Культурны цэнтр “Фестывальны”” расказала Жанна Бачкова.