Народны ансамбль беларускай песні “Купалінка” (г. Тальяці, РФ) рыхтуецца адзначыць 15-гадовы юбілей

Ансамбль беларускай песні “Купалінка» свой творчы шлях пачаў у 2005 годзе на базе Мясцовай грамадскай арганізацыі «Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія “Нёман” гарадской акругі Тальяці». Днём нараджэння калектыву лічыцца 29 мая, калі была абрана назва і прайшла першая рэпетыцыя.

Заснавальнікам і мастацкім кіраўніком з’яўляецца Людміла Дзёміна.

 

 

У рэпертуары ансамбля «Купалінка» народныя і аўтарскія песні на беларускай мове. Дапаўняюць нацыянальны вобраз калектыва касцюмы выкананыя на традыцыйныя матывы. Асаблівая іх каштоўнасць – ручная работа, што яшчэ больш збліжае мастацкае ўбранне з народным.

30 сакавіка 2017 года ансамбль з поспехам абараніў званне народнага самадзейнага калектыву і цяпер называецца – Народны ансамбль беларускай песні “Купалінка». Велізарную працу па падрыхтоўцы ансамбля да абароны звання «народны» выканала выдатны педагог і хормайстар Інэса Лопарава.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Высокае майстэрства, захапляльную энергетыку і мілагучнасць беларускай мовы аснамбль дэманструе на розных канцэртах, фестывалях і конкурсах, дзе з рэгулярнасцю атрымлівае званні дыпламанта і лаўрэата. Сваю творчую праграму калектыў паказаў і на тэрыторыі Беларусі. Сярод самых яркіх можна адзначыць выступы на Міжнародным фестывалі народнай творчасці “Вянок дружбы» (г. Бабруйск, Магілёўская вобл.), Міжнародным фестывалі мастацтваў «Александрыя збірае сяброў» (в. Александрыя, Магілёўская вобл.), Фестывалі народнай творчасці “Фестываль сяброў»

(г. Ваўкавыск, Гродзенская вобл.).

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У 2020 годзе Народны ансамбль беларускай песні “Купалінка» адзначыць свой 15-гадовы юбілей і несумненна працягне радаваць сваёй творчасцю.