«Омские белорусы» прынялі ўдзел у V Сібірскім Міжнацыянальным фестывалі «Культурный калейдоскоп»

 

 

У Омску прайшоў V Сібірскі Міжнацыянальны фестываль «Культурный калейдоскоп» і стаў пляцоўкай міжкультурнага дыялогу. Арганізатарамі культурнага мерапрыемства выступілі Омская рэгіянальная грамадская арганізацыя «Казахи Омска» і «Тамаша». На пляцоўцы «Культурного калейдоскопа» сустрэліся прадстаўнікі розных народаў, якія жывуць у Омскім рэгіёне: беларусы, рускія, армяне, казахі, немцы, татары і іншыя. Прадстаўнікі нацыянальнасцяў прынеслі з сабой прадметы, якія адлюстроўваюць нацыянальную асаблівасць, прыналежнасць, і ў выніку з асобных фрагментаў атрымалася вялікая выстава: беларускі арнамент, частка казахскай юрты, армянскія касцюмы і многае іншае.

 

Сёлета ў рамках V Сібірскага фестывалю «Культурный калейдоскоп» былі зняты пяць відэаказак розных народаў. Беларускую казку «Як мужык гусей дзяліў» чытала прадстаўніца мясцовай беларускай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Омскія беларусы» Пазняк Людміла Анатольеўна. Паглядзець відэа можна перайшоўшы па гэтай спасылцы:

“Як мужык гусей дзяліў” Пазняк Людміла