Палажэнне аб творчым конкурсе праектаў зборнікаў рэпертуарных нотных выданняў для аматарскіх калектываў мастацкай творчасці

 

І. Агульныя палажэнні

Творчы конкурс аўтараў і складальнікаў зборнікаў нотных выданняў праводзіцца Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур (далей – Цэнтр) з мэтай пашырэння рэпертуарнага зместу непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці, развіцця беларускай песеннай і музычнай творчасці.

 

 

 ІІ. Змест і парадак правядзення конкурсу

2.1. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца як аўтары музычных  твораў, так і складальнікі зборнікаў песень, танцаў з нотным матэрыялам, якія прызначаюцца для аматарскіх калектываў мастацкай творчасці. У праектах нотных выданняў могуць выкарыстоўвацца творы іншых аўтараў пры ўмове   выканання палажэнняў закона «Аб аўтарскім праве і сумежных правах».

2.2. Матэрыялы на конкурс дасылаюцца да  15 мая 2021 г. на адрас Цэнтра: 220029  г. Мінск, вул. Чычэрына, 19. Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур; rcnk-1994@mail.ru. Даведкі па тэл. +37517 3344694; +375297785698 (Лозка Алесь Юр’евіч).

2.3. У заяўцы ўказваецца прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка (аў) конкурсу, месца працы (вучобы), паштовы адрас, кантактны тэлефон, e-mail. Дадаюцца матэрыялы зборніка (не менш 20-ці старонак).

2.4. Матэрыялы прымаюцца ў электроннай і друкаванай формах.

2.5. Патрабаванні да нотных матэрыялаў аўтараў музычных твораў.

У конкурсе прымаюць удзел нотныя матэрыялы, якія раней не публікаваліся. Творы павінны быць у выглядзе клавіра або партытуры, выразна і дакладна напісаныя чорнай пастай на нотнай паперы ці набраныя ў нотным рэдактары на камп’ютары і надрукаваныя на прынтары ў 2-х экземплярах.

На тытульным лісце клавіра (партытуры) пазначаюцца поўная і дакладная назва твора прапісным шрыфтам, прозвішча і ініцыялы яго кампазітара ці аранжыроўшчыка (курсівам справа). Калі прадстаўляюцца вакальныя або харавыя творы, то акрамя аўтара музыкі ўказваецца і аўтар літаратурнага тэксту (курсівам злева).

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца творы інструментальныя, вакальна-інструментальныя, вакальныя, якія можна выконваць a cappella ці з інструментальным суправаджэннем. Калі твор павінен выконвацца пад акампанемент, то суправаджэнне абавязкова прапісваецца кампазітарам у партытуры. У нотах аўтарам таксама павінны быць выстаўлены меркаваны тэмп (пажадана па-італьянску) ці канкрэтны метраном. Таксама каля ўказання тэмпу можа быць дадзена эмацыйная характарыстыка выканання твора (пажадана таксама па-італьянску). Акрамя таго, на працягу ўсёй партытуры ці клавіра кампазітарам прадстаўляюцца ўсе магчымыя рытмічныя, артыкуляцыйныя, дынамічныя і тэмпавыя асаблівасці опуса, вывераны (калі яны ёсць) ўсе лічбавыя абазначэнні цыфроўкі ў адпаведнасці з гарманічным планам партытуры. Ступень складанасці твораў павінна адпавядаць сучасным магчымасцям аматарскіх калектываў мастацкай творчасці.

Нотныя матэрыялы, якія не адпавядаюць вышэйпералічаным патрабаванням, выкананыя неразборліва ці з грубымі памылкамі і парушэннямі правіл запісу музыкі, разглядацца журы не будуць.

Нотныя матэрыялы, прадстаўленыя на конкурс, удзельнікам не вяртаюцца.

 

 

ІІІ. Журы і падвядзенне вынікаў конкурсу

3.1. У журы конкурсу, якое зацвярджае дырэктар Цэнтра, уваходзяць прадстаўнікі Саюза кампазітараў Беларусі, спецыялісты ўстаноў культуры.

3.2. Журы згодна крытэрыяў якасці і мэтазгоднасці вызначае два пераможцы, работы якіх будуць надрукаваны ў агульным ці асобным зборніку на працягу года, аўтары выданняў атрымаюць ганарар згодна заключанай дамовы. Выдадзеныя зборнікі будуць перададзены для выкарыстання беларускім аматарскім калектывам мастацкай творчасці ў Беларусі і ў краіны замежжа.

3.3. Вынікі конкурсу афармляюцца пратаколамі журы.

3.4. Склад журы конкурса:

старшыня – Атрашкевіч Алена Віктараўна, старшыня праўлення Саюза кампазітараў Беларусі, выкладчык Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў;

сакратар – Лозка Алесь Юр’евіч, начальнік аддзела народнай творчасці Цэнтра, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;

Захлеўны Леанід Канстанцінавіч, кампазітар, народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі «Бяседа» Белтэлерадыёкампаніі;

Валодчанка Аляксандр Юр’евіч, старшы выкладчык кафедры беларускай народнапесеннай творчасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кіраўнік ансамбля  ўкраінскай песні і абрада «Ватра» Цэнтра;

Галабурда Іван Іванавіч, кансультант упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.