Палажэнне аб творчым конкурсе праектаў зборнікаў рэпертуарных нотных выданняў для аматарскіх калектываў мастацкай творчасці

ПАЛАЖЭННЕ

аб творчым конкурсе

праектаў зборнікаў рэпертуарных нотных выданняў для аматарскіх калектываў мастацкай творчасці

 

І. Агульныя палажэнні

Творчы конкурс аўтараў і складальнікаў зборнікаў нотных выданняў праводзіцца Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур (далей – Цэнтр) з мэтай пашырэння рэпертуарнага зместу непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці, развіцця беларускай песеннай і музычнай творчасці.

 

ІІ. Змест і парадак правядзення конкурса

2.1. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца як аўтары музычных  твораў, так і складальнікі зборнікаў песень, танцаў з нотным матэрыялам, якія прызначаюцца для аматарскіх калектываў мастацкай творчасці. У праектах нотных выданняў могуць выкарыстоўвацца творы іншых аўтараў пры ўмове   выканання палажэнняў закона «Аб аўтарскім праве і сумежных правах».

2.2. Матэрыялы на конкурс дасылаюцца да  1 красавіка 2020 г. на адрас Цэнтра: 220029  г. Мінск, вул. Чычэрына, 19. Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур; rcnk-1994@mail.ru. Даведкі па тэл. +37517 3344694; +375297785698 (Лозка Алесь Юр’евіч).

2.3. У заяўцы ўказваецца прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка (аў), месца працы (вучобы), паштовы адрас, кантактны тэлефон, e-mail. Дадаюцца матэрыялы зборніка (не менш 20-ці старонак).

2.4. Матэрыялы прымаюцца ў друкаваным (літаратурны рэдактар Word) і  электронным выглядзе (для нот дапускаецца сканіраванне і рукапіс).

2.5. Журы згодна крытэрыяў якасці і мэтазгоднасці вызначае два пераможцы, работы якіх будуць надрукаваны ў агульным ці асобным зборніку на працягу года, аўтары выданняў атрымаюць ганарар згодна заключанай дамовы. Выдадзеныя зборнікі будуць перададзены для выкарыстання беларускім аматарскім калектывам мастацкай творчасці ў Рэспубліцы Беларусь і ў краіны замежжа.