Першы этнаграфічны фестываль беларускага фальклору ў Вільні

9 лістапада 2019 года ў Вільні адбыўся Першы этнаграфічны фестываль беларускага фальклору. Арганізатарамі падзеі выступілі Таварыства беларускай культуры, Культурны цэнтр імя Якуба Коласа, аб’яднанне “Музей малой айчыны” з вёскі Студзіводы (Бельск, Польшча) i Згуртаванне беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы i Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Беларусі. У рамках Этнаграфічнага фестывалю прагучаў канцэрт “Беларусь старажытная”, у якім прымалі ўдзел цудоўныя аўтэнтычныя фальклорныя калектывы Белаpyci з вёсак Церабень Пінскага раёна, Дзятлавічы i Хатовічы Лунінецкага раёна, а таксама цуд беларускага Падляшша – ансамбль “Жэмерва” з Польшчы.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Да гасцей i ўдзельнікаў фестываля звярнуўся Пасол Беларусі ў Літве Валерый Бараноўскі, які адзначыў, што дата правядзення фестывалю невыпадковая – на гэтым тыдні Беларусь святкуе Дзень нараджэння народнага паэта Беларусі, аднаго з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры, драматурга, вучонага – Якуба Коласа, які жыў i працаваў амаль на працягу шасці год на Палессі, менавіта з Піншчыны пачынаецца яго сусветна вядомы літаратурны шлях. Словы падзякі прагучалі i ў адрас кipaўнікa Культурнага цэнтра імя Якуба Коласа, які ініцыяваў i арганізаваў гэты незвычайны фестываль.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У мерапрыемстве прымалі ўдзел прадстаўнікі беларускай дыяспары з розных рэгіёнаў Літвы, польскай i рускай дыяспар, а таксама шматлікія іншыя госці, якія зацікаўлены знаёмствам з беларускай культурай i гісторыяй.