Першы конкурс беларускай песні ў Латвіі

23 лістапада 2019 года ў г. Рызе ў Палацы культуры «Ziemeļblāzma» прайшоў Першы конкурс беларускай песні ў Латвіі. Арганізатарам конкурсу выступіла Пасольства Беларусі ў Латвійскай Рэспубліцы пры падтрымцы Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. У журы конкурсу ўвайшлі кіраўнік Міжнароднага фестывалю «Riga Symphony» Алена Швілпе; дацэнт Латвійскай акадэміі музыкі ім.Язэпа Вітола, доктар мастацтваў Іева Ціхоўскі; мецэнат, дырэктар фірмы «Sture V» Васіль Зайцаў; консул Генеральнага консульства Беларусі ў г. Даўгаўпілсе Яўгенія Барткевіч; дэкан факультэта музычнага мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Ірына Грамовіч (старшыня журы).

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 16 калектываў (у тым ліку 2 дзіцячых) з 9 гарадоў Латвіі, якiя выконваюць песні на беларускай мове, у тым ліку аўтарскія. Гран-пры конкурсу (запіс дыска ў прафесійнай студыі) атрымаў ансамбль беларускай песні “Журавінка” з г. Вентспілса. Пераможцамі сярод дзіцячых калектываў сталі ансамбль Рыжскай беларускай асноўнай школы ім. Янкі Купалы «Вавёрачка» і дзіцячая студыя «Скарбніца» з г. Даўгаўпілса. Усе 3 ансамбля-пераможцы прадставяць беларускую дыяспару з Латвіі

на Фестывалі мастацтваў беларусаў свету ў 2020 годзе.

 

 

 

Пасольства дзякуе за спонсарскую падтрымку арганізацыю «Беліта-Вітэкс”, Таварыству садзейнічання латвійска-беларускім эканамічным сувязям, Дабрачыннаму фонду латвійскага банка «Rietumu», а таксама Ганароваму консулу Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксею Саўчуку.