Піліпаўскія вячоркі ў Даўгаўпілскім цэнтры беларускай культуры (Латвія)

Пі­лі­паў­скія ­вя­чор­кі­—­важ­ная­ част­ка як­ по­бы­та­вай,­ так ­і­ ду­хоў­най­ куль­ту­ры прод­каў.­ 9­ снеж­ня 2020­ го­да­ су­пра­цоўні­кі­ Даў­гаў­піл­ска­га­ Цэнт­ра­ бе­ла­рус­кай куль­ту­ры­ зна­ё­мі­лі­ ўсіх зацікаўленых у­ фар­ма­це­ ан­лайн ­ з­ ад­мет­нымі тра­ды­цы­ямі беларускіх піліпаўскіх вячорак­. Калі звярнуцца да фальклорна-этнаграфічных звестак,­ то першым чынам неабходна ўзгадаць дзяво­чыя­ вя­чор­кі­ з­ роз­нымі відамі­ ру­ка­дзел­ля: пе­ра­важ­на­ пра­нне,­ вя­зан­не­ і­ вышы­ван­не, на­ якіх­ дзяў­ча­ты­­ “спя­ва­лі ды­ жа­ні­хоў­ вы­гля­да­лі”.­ Па­чы­на­лі­ся­ веча­ро­выя­ па­ся­дзелкі­ прыблізна ў наступны перыяд: у­ пра­ва­слаў­ных­ ад Пі­лі­паў­кі­ (28­ ліс­та­па­да) да пачатку студзеня, у­ ка­то­лі­каў у час Адвэнту (пост перад святам Божага Нараджэння). Усе збі­ра­лі­ся ў­ ха­це адной­ з­ сяб­ро­вак.­ Пад час пра­цы­ спя­ва­лі­ пес­ні:­ “Ка­заў­ мі­лы,­ ка­заў мі­лы, / ­што­ мя­не­  папро­сіць, /­ як­ у­ по­лі пры­ та­по­лі /­ пша­нічань­ку­ ско­сіць. /­ Ой,­ ён­ ко­сіць,­ ой,­ ён­ косіць, /­ ужо­ й ­во­сень мінае. / ­Ён ­жа­ніц­ца ­бя­рэ другу, / ­а ­мя­не ­кі­дае…”.

 

 

Асноў­ным­ за­ня­ткам на­ вя­чор­ках­ бы­ло­ прадзен­не, таму вячоркі ў многіх рэгіёнах Беларусі называюць попрадкі або супрадкі. Збіраючыся,­ дзяўчаты­ пры­носі­лі ка­лаў­рот­ а­бо­ прас­ні­цу.­ Пра­лі­ пад на­гля­дам­ ста­рэй­шай­ жан­чы­ны­ ў­ ха­це,­ са­май­ да­свед­ча­най. ­ У Даў­гаў­піл­скім­ Цэнт­ры бе­ла­рус­кай куль­ту­ры  ­Га­лі­на Сан­тоц­кая падзялілася сакрэтамі свайго майстэрства.

 

 

Ра­ней­ амаль у ­кож­най­ вяс­ко­вай ­ха­це ­ставі­лі­ крос­ны – ткац­кі­ ста­нок.­ У Даў­гаў­піл­скім­ Цэнт­ры бе­ла­рус­кай куль­ту­ры на­ крос­нах­ тчэ Да­гнія­ Літ­ві­ноў­ская.­

 

 

Асаб­лі­ва ста­ран­на­ ­пра­ца­ва­лі над ­паса­гам­, – пра гэта распавяла ­Ма­рыя­ Па­мець­ка.­ Да таго­ ж ­мно­гія ­гас­па­ды­ні ­ўме­лі ­вя­заць на­ спі­цах.­ З­ вя­заль­ным­ ра­мяст­вом­ зна­ё­мі­ла ўсіх жадаючых Жан­на­ Ра­ма­ноў­ская.­ А ­як­ тка­лі­ ці ­вы­плята­лі­ по­яс,­ які­  прысутнічае ­у­ на­род­ным строі,­ па­каз­ва­ла­ Іры­на­ Апэй­на­нэ (яна ўмее ­ра­біць та­кія ­абя­рэ­гі ­на ­до­шчач­ках).

 

 

А ажыў­ля­лі вячор­кі ў Даў­гаў­піл­скім­ Цэнт­ры бе­ла­рус­кай куль­ту­ры пе­ра­лі­вы акар­дэ­о­на Вя­ча­слава Пят­ро­ва.

Згодна з традыцыяй на­пры­кан­цы­ вя­чо­рак­ гас­па­ды­ня­ хаты­ час­та­ва­ла­ гас­цей­ пос­най­ вя­чэ­рай.­ На­ ста­ле­­ бы­лі­ хлеб­ і ад­ва­ра­ная­ буль­ба,­ ква­ша­ная ка­пус­та,­ са­лё­ныя­ гур­кі,­ гры­бы,­ жу­раві­на­вы­ морс і­ ін­шыя­ пос­ныя­ стра­вы.­ Віртуальна зазірнуць на “Пі­лі­паў­скія­ вя­чор­кі” можна па спасылцы­ https://www.youtube.com/watch?v=Doy6euqS89M .

 

 

Тэкст узяты з газеты “Голас Радзімы” на аснове артыкула “Цеплыня Піліпаўскіх вячорак” Жанны Раманоўскай, ­кі­раў­ні­цы Даў­гаў­піл­скага Цэнт­ра­ бе­ла­рус­кай­ куль­ту­ры,­ Латвія.