Прэс-рэліз «Беларускія народныя традыцыі ў сучаснай прасторы»

Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур і Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашаюць на мерапрыемства!

 

 

26 ліпеня 2022 года з 17:00 да 20:00 у філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Беларуская хатка» адбудзецца культурнае мерапрыемства «Беларускія народныя традыцыі ў сучаснай прасторы». Імпрэза ладзіцца пад знакам Года гістарычнай памяці ў межах рэалізацыі сумеснага праекта  Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур і музея «Пад адзіным небам Беларусі».

 

Наведвальнікі змогуць паглыбіцца ў цікавы і займальны свет традыцыйных народных рамёстваў. Для дарослых і дзяцей будуць арганізаваны майстар-класы па лозапляценні, ткацтве, кераміцы і ганчарству ад Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. Таксама ўсе ахвотныя змогуць павучыцца беларускім побытавым танцам ды пагуляць у беларускія традыцыйныя гульні. Для жадаючых набыць вырабы народных рамёстваў будзе працаваць адмысловая выстава–продаж.

 

Музычны госць мерапрыемства – сямейны фальклорны ансамбль «Крона» Ракаўскага цэнтра народнай творчасці.

 

Квіткі можна набыць  перад пачаткам мерапрыемства.

Кошт квітка для дарослых 10 рублёў, для дзяцей ад 7 гадоў 7 рублёў, дашкольнікі – бясплатна.

 

Сардэчна запрашаем! Прыходзьце усёй сям’ёй!

Чакаем вас па адрасе: г.Мінск, вул. Рабкораўская, 19 (ст.м. “Інстытут культуры”).

Кантакты для сувязі: +375 (17) 375-52-13 (філіял “Беларуская хатка”), +375 (17) 270-82-67 (Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур).