Прэс-рэліз абрада «Куры»
Прэс-рэліз абрада «Куры»
сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур
27 студзеня 2024 года
з 14.00 да 15.00
Абрад «Куры» з’яўляецца актуальнай культурнай з’явай у жыцці Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці і перадаецца з пакалення ў пакаленне жыхарамі вёсак Дзмітрыеўка, Віркаў і Нясета.
Абрад унікальны тым, што гэта адзіны калядны дзіцячы абрад, які захаваўся на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. У ім удзельнічаюць дзеці ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў, у асноўным гэта ўдзельнікі ўзорнага фальклорнага ансамбля “Купалачка” дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая школа мастацтваў г.Клічава” (пад кіраўніцтвам Наталлі Васільеўны Коктыш).
Яшчэ адна цікавая асаблівасць абрада – у калядным гурце няма характэрных для калядавання масак-персанажаў: не водзяць ні казу, ні мядзведзя, ні каня.
Абрадавае дзеянне звязана са спецыяльнымі атрыбутамі: каляднай зоркай і запаленай свечкай, якая знаходзіцца ў зорцы каля абраза Божай Маці, ручніком белага колеру, які сімвалізуе чысціню.
Дзяўчынкі і хлопчыкі ходзяць па вёсцы, падыходзяць да хатаў, спяваюць калядную песню “Куры”. Гаспадары дамоў, у сваю чаргу, дзякуюць удзельнікам гурта і частуюць іх блінамі, салам, каўбаскамі, прысмакамі і цукеркамі. Абрад завяршаецца з заходам сонца.
Запрашаем убачыць унікальны абрад з Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у музеі пад адкрытым небам!
Вас чакае:
- Абрад “Куры” Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці;
- Выступ фальклорнага ансамбля “Купалачка” дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая школа мастацтваў г.Клічава” (пад кіраўніцтвам Наталлі Васільеўны Коктыш).
- Майстар-класы і гульні.
За дадатковую плату можна:
– набыць сувеніры ад народных майстроў;
– наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
- для дарослых – 12,5 руб.;
- студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,00 руб.;
- для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6,00 руб.;
- для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Абрад пачынаецца ў 14.00. Прыходзьце, калі ласка, за 15 хвілін да пачатку!
Шаноўныя наведвальнікі!
- Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
- Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
- На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
- Экскурсіі ў дзень мерапреыстваў ажыццяўляюцца толькі па папярэднім запісе.
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі; маршрутнае таксі №1277.