Прэс-рэліз адкрыцця выставачнай экспазіцыі ” Хто ты, народ рама́..?” у Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы ім.У.І.Леніна

16 лістапада 2021 года ў 14.00 ва ўстанове “Гомельская абласная універсальная бібліятэка імя У.І.Леніна” (г. Гомель, пл. Перамогі,2а) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё экспазіцыі “Хто ты, народ рама́?..” у рамках нямецка-беларускага праекта “Памяць пра генацыд рама́ на тэрыторыі Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны”.

Арганізатары праекта: Федэральнае міністэрства замежных спраў Германіі, нямецкі адукацыйны цэнтр “За мір”, грамадскае аб’яднанне “Беларуская цыганская дыяспара”, Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур, Гістарычная майстэрня імя Л.Левіна.

Нямецкім адукацыйным цэнтрам “За мір” (г.Берлін, Германія), грамадскім аб’яднаннем “Беларуская цыганская дыяспара”, Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур і Гістарычнай майстэрні ім.Л. Левіна ў працягу 2019-2020 года праводзілася работа па захаванні памяці аб ахвярах фашысцкіх злачынстваў, у прыватнасці, цыган, на тэрыторыі Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Вынік працы – выставачная экспазіцыя “Хто ты, народ рама́?..»

Рабочая група праекта, якая складаецца з прадстаўнікоў нямецкага і беларускага боку, пабывала ва ўсіх абласцях Беларусі, і запісала ўспаміны цыганскіх сем’яў, якія былі сведкамі супрацьзаконных дзеянняў (генацыду), накіраваных супраць рама́. Інфармацыя, атрыманая падчас паездак, прадстаўлена ў выглядзе інтэрв’ю, размешчаных на банэрах. У выставачную экспазіцыю ўваходзяць інфармацыйныя банеры: гісторыя рама́; жыццё рама́ да 1941 года; генацыд рама́ падчас нацысцкай акупацыі Беларусі (1941-1944 гг.); карта Беларусі, з нанесенымі пазначэннямі месцаў нацысцкіх лагераў смерці і масавага знішчэння насельніцтва; Гісторыя ў асобах (архіўныя фота); жыццё рама́ ў сучасным свеце на тэрыторыі Беларусі. Для ілюстрацыйнай часткі банэраў былі ўзятыя фотаматэрыялы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Музея Вялікай Айчыннай вайны, асабістых архіваў цыганскіх сем’яў і грамадскага аб’яднання “Беларуская цыганская дыяспара”, адкрытых крыніц інтэрнэт-рэсурсаў.

Аналагічныя праекты раней былі рэалізаваны нямецкім адукацыйным цэнтрам “За мір” у Румыніі, Малдове, Украіне сумесна з мясцовымі прадстаўнікамі цыганскай дыяспары і дзяржаўных устаноў. У Беларусі гэты праект ўбачыў свет у Мінску, Слуцку, Барысаве, Віцебску, а таксама ў Берліне і Нюрнберге (Германія).

Выстава працягнецца да 30 лістапада 2021 г.

 

Кантакты:

Дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольга Вітальеўна Антоненка

(8017) 365 04 07, (8044)730 04 30;

мастацкі кіраўнік Алена Юр’еўна Госцева (8017) 378 86 04, (8029) 655 14 63;

віцэ-старшыня Беларускай цыганскай дыяспары Артур Іванавіч Гоманаў (8029) 676 98 48.