Раённы форум сельскай культуры “Жыве мая вёска”

 

Раённы форум сельскай культуры “Жыве мая вёска” сабраў  18 лістапада 2023 года ў Доме культуры г.п. Балбасава больш за 150 удзельнікаў з 19 сельскіх клубных устаноў Аршанскага раёна. Ідэя правядзення мерапрыемства належыць Рэспубліканскаму цэнтру нацыянальных культур, які на працягу 2019-2023 гг. актыўна займаўся рэалізацыяй галіновага плана мерапрыемстваў па развіцці сферы культуры Аршанскага раёна. Маніторынг, які ў I квартале 2023 г. правялі спецыялісты Цэнтра, прадэманстраваў жыццядзейнасць сельскіх клубных устаноў, іх прэстыжнасць і запатрабаванасць, творчую актыўнасць работнікаў культуры раёна.

Форум атрымаўся неверагодным, жыццярадасным і яркім – ракой талентаў іскрылася выкананне салістаў і калектываў на сцэне, а выставы ўнікальнай народнай творчасці прэзентаваліся ў фае Дома культуры. Кожны ўдзельнік форуму быў узнагароджаны дыпломам Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур “За раскрыццё творчага патэнцыялу сельскага рэгіёну, арганізацыю вольнага часу і рэалізацыю сацыяльна-культурных ініцыятыў насельніцтва і актыўна ўдзел у раённым форуме сельскай культуры “Жыве мая вёска”.