Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур распачынае новы праект “Сем крокаў па Беларусі”

 

Прадстаўляем вашай увазе новы праект Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур –  “Сем крокаў па Беларусі”. Запрашаем усіх жадаючых далучацца! Праект будзе прадстаўлены на нашай старонцы ў Instagram https://instagram.com/national.cultures?igshid=oxojmnxsj01 і распачнецца з 27 красавіка.

 

Кожны дзень на працягу месяца “сем крокаў” – сем пытанняў рознай тэматыкі, якія звязаны з Беларуссю. Мы разам будзем крочыць праз таямнічыя і ўжо вядомыя старонкі гісторыі нашай краіны, папоўнім скарбніцу ведаў або проста атрымаем асалоду ад роднай і мілагучнай мовы, заглянем на сакральныя старонкі нашага фальклору. Мы будзем называць імёны нашых славутых землякоў, якія праславілі Беларусь. Пагаворым пра беларускую літаратуру, архітэктуру, геральдыку і яшчэ шмат чым цікавым.

 

Праверце, як вы ведаеце Беларусь! Мы запрашаем вас зрабіць “сем крокаў”!

Наш праект будзе прадстаўлены ў фармаце віктарыны. У сторыс мы будзем змяшчаць кароткія пытанні з варыянтамі адказаў. У публікацыях нашы пытанні будуць больш разгорнутыя і мы будзем чакаць варыянты вашых адказаў у каментарыях. Акрамя таго, мы будзем змяшчаць выявы карцін беларускіх мастакоў і абавязкова падпішам іх.

 

Запрашаем вас актыўна крочыць па Беларусі разам з намі!!!