Рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя “Беларусь-энергаэфектыўная краіна»

 

З 8 па 11 лістапада 2023 г. Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту праводзіць Рэспубліканскую інфармацыйна-адукацыйную акцыю «Беларусь-энергаэфектыўная краіна» пад дэвізам «Уключай энергаэфектыўнасць!». Яна прымеркавана да Міжнароднага Дня энергазберажэння, які штогод адзначаецца 11 лістапада. Мэта акцыі – павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, магчымых спосабах і метадах іх эканоміі, у тым ліку ў паўсядзённым жыцці, што з’яўляецца значнай мерай у паляпшэнні дабрабыту грамадзян і эканамічнага росту краіны ў цэлым.

Прымаючы пад увагу, што эфектыўнае і разумнае спажыванне энергарэсурсаў шмат у чым залежыць ад мабілізацыі намаганняў усіх дзяржаўных структур, устаноў, арганізацый і бізнес-супольнасцяў, грамадскіх аб’яднанняў, сродкаў масавай інфармацыі, Дэпартамент па энергаэфектыўнасці заклікае далучыцца да рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь – энергаэфектыўная краіна» і прыняць актыўны ўдзел у інфармаванні супрацоўнікаў і грамадства аб важнасці энергаэфектыўнасці і спосабах энергазберажэння ў побыце.

Падначаленыя тэрытарыяльныя органы Дэпартамента ў абласных цэнтрах і г. Мінску правядуць інфармацыйна-навучальныя анлайн-лекцыі і семінары па адпаведнай тэматыцы, а таксама пракансультуюць па іншых пытаннях  у сферы энергазберажэння.