Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур прадстаўляе новыя музычныя выданні для творчых калектываў

У верасні 2020 г. убачылі свет новыя музычныя выданні для творчых калектываў, падрыхтаваныя Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур (далей – Цэнтр).

 

У зборніку «Спяваем разам з “Бяседай”» вядомы кампазітар Леанід Захлеўны, які таксама з’яўляецца мастацкім кіраўніком Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі «Бяседа» Белтэлерадыёкампаніі, прадставіў музычныя творы на словы беларускіх паэтаў А.Бадака, А.Вольскага, У.Карызны, У.Някляева, У.Пецюкевіча, З.Прыгодзіча, А.Роўды, М.Ясеня, а таксама апрацоўкі народных песень. Неўзабаве аматарскія і прафесійныя калектывы мастацкай творчасці Беларусі і беларускія ансамблі за мяжой змогуць скарыстацца рэпертуарнымі зборнікамі песень, якія палюбіліся шырокай публіцы, дзякуючы актыўнай дзейнасці ансамбля «Бяседа», а таксама змогуць пазнаёміцца ​​з новымі творамі. Уступны артыкул да гэтага выдання напісаў начальнік аддзела народнай творчасці Цэнтра, кандыдат філалагічных навук, дацэнт – Алесь Лозка, а метадычныя рэкамендацыі па сцэнічнаму выкарыстанню песень распрацаваў старшы выкладчык кафедры беларускай народна-песеннай творчасці ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» – Аляксандр Валодчанка.

 

 

 

Другі рэпертуарны зборнік «Беларусь – мая песня» самадзейнага кампазітара з Віцебска Мікалая Галаўнёва складаюць творы на словы Т.Бондар, Г.Бураўкіна, А.Дзеружынскага, У.Марудава, А.Нафрановіча, З.Прыгодзіча і яго ўласныя вершы.

 

 

 

Новыя выданні, дапаўняюць музычныя зборнікі для вакальных і харэаграфічных калектываў, ужо створаныя Цэнтрам раней, аўтарамі якіх з’яўляюцца Міхаіл Дрынеўскі, Альберт Белусь, Яўген Ксяневіч.