Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур удастоены Гран-пры Міжнароднай бізнес-прэміі “Лідэр года 2019”

11 снежня 2019 года пры падтрымцы СЮА “Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва” (арганізатары –

ТАА “Остинформ”) у Мінску адбылася Міжнародная бізнес-прэмія “Лідэр года 2019”. У цырымоніі ўручэння прынялі ўдзел вядучыя беларускія прадпрыемствы і замежныя кампаніі. Прэмія “Лідэр года” сведчыць аб прызнанні дасягненняў кампаній у галіне вытворчасці прадукцыі і паслуг, пашырэнні экспарту і імпарту, укараненні інавацый, інвестыцыйнай дзейнасці, спрыяе разіццю тавараў і паслуг на ўнутраным і знешнім рынках, садзейнічае развіццю таварнага рынку.

У намінацыі “Культура і мастацтва” дзяржаўная ўстанова культуры змешанага тыпу “Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур” атрымала Гран-пры “За ўклад у падтрыманне і развіццё міжнацыянальных культурных сувязей”.

 

 

Упершыню былі ўручаны асаблівыя ўзнагароды – “Лідэр года. Персона” – за асабісты ўклад дзеячаў мастацтва і навукі, айчынных і замежных прадпрымальнікаў, грамадскіх дзеячаў у эканамічнае і сацыяльнае развіццё грамадства. Лаўрэатам гэтай прэміі “За высокае прафесійнае майстэрства і эфектыўныя вынікі дзейнасці” стала Антоненка Вольга Вітальеўна – дырэктар дзяржаўнай установы культуры змешанага тыпу “Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур”.