11
лют
Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур запрашае! “Пярліны народнай творчасці. Батлейка і ажыўшая выцінанка”
21 і 22 лютага Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур і Дзяржаўны літаратурны музеей Янкі Купалы запрашаюць на мерапрыемства “Пярліны народнай творчасці. Батлейка і ажыўшая выцінанка” у рамках праекта “Скарбонка талентаў”. 21 лютага 17:00 запрашаем на выцінанкавы лялечны батлеечны спектакль “Як кот звяроў напалохаў”. Спектакль стаў своеасаблівай, але паспяховай авантурай для ўдзельнікаў тэатральнага калектыва “Жаронцы” Ракаўскага цэнтра народнай творчасці і творчай групы каледжа мастацтваў імя М.К. Агінскага г. Маладзечна пад кіраўніцтвам Лізаветы Чырвонцавай. Героі беларускіх народных казак ажылі на паперы ў выцінанкавай манеры пад рукой мастака, а сцэнічнае жыццё ім падаравалі ўдзельнікі калектыву разам з кіраўніком. Як зрабіць тэатральную маску ў тэхніцы выцінанкі пакажа майстар з Мінска Вольга Налівайка. 22 лютага 14:00 дзіцячы калектыў з Маладзечна “Народныя крыніцы” пад кіраўніцтвам Вольгі Маславай пазнаёміць усіх з сакрэтамі тэатра ценяў і пакажа спектакль “Моўныя залацінкі”. Самым зацікаўленым раскажуць на майстар-классе, як зрабіць ляльку для тэатра ценяў у тэхніцы выцінанкі.
Уваход 10 рублей
Чакаем Вас па адрасе: Мінск, вул. Янкі Купалы, 4.