Рэспубліканскі конкурс сацыяльнай рэкламы “# Пазнай Беларусь”

Рэспубліканскі конкурс сацыяльнай рэкламы “# Пазнай Беларусь ” накіраваны на папулярызацыю ўнутранага турызму з наступным прыцягненнем шырокіх слаёў насельніцтва да здзяйснення турыстычных падарожжаў па тэрыторыі Беларусі. Арганізатарам з’яўляецца ДУ “Нацыянальнае агенцтва па турызму”. Сярод асноўных задач конкурсу: фарміраванне пазітыўнага стаўлення да здзяйснення падарожжаў унутры краіны, папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны, пашырэнне магчымасцяў для творчай самарэалізацыі ўдзельнікаў. Лаўрэаты і дыпламанты конкурсу ў адпаведных намінацыях узнагароджваюцца дыпломамі агенцтва і спецыяльнымі прызамі партнёраў конкурсу ва ўрачыстай абстаноўцы.
Больш дэталёва з умовамі конкурсу можна азнаёміцца тут:  Конкурс (pdf)