Рэспубліканскі семінар-практыкум “Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці дзяцей і моладзі сродкамі традыцыйнай культуры. З вопыту работы ўстаноў культуры па развіцці фальклору і народных мастацкіх рамёстваў у рэгіёнах Віцебскай вобласці” (19-20 верасня, 2019 г.)

Дзяржаўнай установай культуры змешанага тыпу “Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур” сумесна з Віцебскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці на базе ўстаноў культуры Аршанскага і Лёзненскага раёнаў 19-20 верасня бягучага года быў праведзены Рэспубліканскі семінар-практыкум “Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці дзяцей і моладзі сродкамі традыцыйнай культуры. З вопыту работы ўстаноў культуры па развіцці фальклору і народных мастацкіх рамёстваў у рэгіёнах Віцебскай вобласці”.

У семінары-практыкуме прынялі ўдзел больш за 40 спецыялістаў з усіх рэгіёнаў рэспублікі: метадысты абласных цэнтраў народнай творчасці, кіраўнікі цэнтраў рамёстваў, фальклорных дзіцячых калектываў і гурткоў па народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Для ўдзельнікаў семінара арганізатарамі была прапанавана насычаная праграма: экскурсіі па езуіцкім калегіуме і Аршанскім этнаграфічным музеі “Млын”, знаёмствы з дзейнасцю Аршанскага Дома рамёстваў, Лёзненскага раённага Цэнтра культуры і раённага Дома рамёстваў.

 

 

 

         Другі дзень семінара адбыўся ў Цэнтры народнай творчасці і рамёстваў г.п. Копысь Аршанскага раёна. Тут праводзіліся выставы работ дэкаратыўна-прыкладной творчасці, майстар-класы, прэзентацыя дзейнасці клуба этнаграфіі і фальклору “Капышане”. У завяршальным этапе праграмы мерапрыемстваў былі прадстаўлены спектакль лялечнага тэатра “Батлейка” Аршанскага раённага Дома культуры і выступленне ўдзельнікаў узорнага фальклорнага калектыву “Шчодрыкі” Палаца культуры г.Барань.