Рэспубліканскі семінар-практыкум «Рэпертуар Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня» і яго мастацкае ўвасабленне» (19.02.2020 г.)

19 лютага 2020 года ў дзяржаўнай ўстанове культуры змешанага тыпу «Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур» прайшоў Рэспубліканскі семінар-практыкум «Рэпертуар  Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” і яго мастацкае ўвасабленне». Уступнае слова ўзяла Антоненка Вольга Вітальеўна, дырэктар цэнтра, у якім прагучалі асноўныя мэты мерапрыемства. Пытанні арганізацыі і правядзення заключнага этапу ХІ Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня» былі разгледжаны намеснікам дырэктара Акцябрскага цэнтра вольнага часу Беразоўскай Святланай Анатольеўнай. Загадчык кафедры этналогіі і фальклору УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» Калацэй Вячаслаў Віктаравіч агучыў свае ідэі, якія датычацца

ўмоў рэалізацыі музычных праграм фальклорнага фестывалю.

 

 

 

Далей прайшлі майстар-класы па вакалу і харэаграфіі.

 

 

Пры дапамозе старшага выкладчыка кафедры этналогіі і фальклору УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» Пладуновай Таццяны Аляксандраўны былі развучаны беларускія купальскія песні.

 

 

Навуковы і мастацкі кіраўнік праекта,  Козенка Мікалай Аляксеевіч, звярнуў увагу прысутных на асаблівасці харэаграфічных праграм Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня». Далей пад яго кіраўніцтвам быў праведзены майстар-клас па беларускіх народных танцах.