Рэспубліканскі семінар-практыкум “Сацыяльна-культурная падтрымка дзіцячай творчасці як асобаснай аматарскай ініцыятывы” (18-19 сакавіка 2021 г.)

 З 18 па 19 сакавіка 2021 года адбыўся Рэспубліканскі семінар-практыкум “Сацыяльна-культурная падтрымка дзіцячай творчасці як асобаснай аматарскай ініцыятывы”. Арганізацыяй мерапрыемтва займаліся ўпраўленне культуры Брэсцкага аблвыканкама, дзяржаўная ўстанова культуры змешанага тыпу “Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур”, дзяржаўная ўстанова культуры “Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр”. Семінар-практыкум пачаў сваю працу ў раённым цэнтры рамёстваў ДУК “Баранавіцкая раённая клубная сістэма”, дзе адбылося знаёмства з матэрыяльна-тэхнічнай базай і асноўнымі накірункамі дзейнасці раённага цэнтра рамёстваў, прадэманстраваны майстар-класы па розных накірунках дзейнасці традыцыйных рамёстваў. На адкрыцці семінара выступілі старшыня Савета дэпутатаў Баранавіцкага райвыканкама Сліва С.С., дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр” Каржук С.В., намеснік начальніка аддзела народнай творчасці дзяржаўнай установы культуры змешанага тыпу “Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур” Вайцяхоўская Р.І., начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Баранавіцкага райвыканкама    Шчэрба А.А. Важныя пытанні акрэсленай тэматыкі семінара былі раскрыты Довят Ларысай Юр’еўнай (дырэктар Мірскага сельскага дома культуры ДУК “Баранавіцкая раённая клубная сістэма”, кіраўнік Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь узорнага тэатра эстрады “Капелька”) “Фарміраванне творчай прасторы дзяцей і падлеткаў ва ўмовах сельскай мясцовасці”, Фаміной Аленай Аляксандраўнай (кіраўнік Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь узорнага ансамбля бальнага танца “Фіеста”) “Спецыфіка работы ў дзіцячым харэаграфічным калектыве. Фарміраванне асобы сродкамі харэаграфічнага мастацтва”, Чарненка Валерыяй Аляксандраўнай (кіраўнік узорнага тэатральнага калектыву “СМАРТ”) “Выхаванне дзяцей з сацыяльна-небяспечных сем’яў сродкамі тэатральнага мастацтва”. Таксама ўдзельнікам канферэнцыі былі прадэманстраваны: прэзентацыя сцэнарна-метадычнай літаратуры ўстаноў культуры клубнага тыпу Брэсцкай вобласці “Наш вопыт, наша творчасць” (Платонава А.І., загадчык інфармацыйна-аналітычнага і рэпертуарна-выдавецкага аддзела дзяржаўнай установы культуры “Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр”), творчыя прэзентацыі дзейнасці Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь узорнага ансамбля бальнага танца “Фіеста” ДУК “Баранавіцкі гарадскі дом культуры”, Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь узорнага тэатра эстрады “Капелька” Мірскага сельскага дома культуры ДУК “Баранавіцкая раённая клубная сістэма”, Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь узорнай дзіцяча-юнацкай студыі выяўленчага мастацтва “Апалон” ДУК “Ляхавіцкі гарадскі дом культуры” і іншых аматарскіх калектываў мастацкай творчасці Ляхавіцкага раёна. У праграму семінара было ўключана знаёмства з матэрыяльна-тэхнічнымі базамі і асноўнымі накірункамі дзейнасці раённага цэнтра рамёстваў ДУК “Баранавіцкая раённая клубная сістэма”, Мірскага сельскага дома культуры ДУК “Баранавіцкая раённая клубная сістэма”, ДУК “Ляхавіцкі гарадскі дом культуры” і  ўстаноў культуры Ляхавіцкага раёна. Завяршыўся Рэспубліканскі семінар-практыкум круглым сталом на тэму “Сацыяльна-культурная падтрымка ініцыятывы ў сферы дзіцячай творчасці”.