Рэспубліканскі семінар-практыкум “Захаванне народнай культуры ў практыцы работы клубных устаноў Гомельскай вобласці” (26-27 кастрычніка 2023 года)

 

 

 

 

Захаванне народнай культуры ў практыцы работы клубных устаноў Гомельскай вобласці  разглядаюць спецыялісты сферы культуры Рэспублікі на базе ўстаноў культуры Рэчыцкага і Светлагорскага раёнаў. Арганізаваны семінар Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур сумесна з Галоўным упраўленнем культуры Гомельскага аблвыканкама, Гомельскім абласным цэнтрам народнай творчасці.

Адкрыццё семінара праходзіць у Палацы культуры і тэхнікі «Нафтавік» г.Рэчыца. Сярод інавацыйных форм работы, якія прапануе ўдзельнікам Рэчыцкі эколага-культурны цэнтр, праект «Юны экскурсавод», экамультыстудыя «Мульці-пульці», выстава калекцыі лялек ручной работы, прэзентацыя аўтарскіх калекцый, прысвечаных творчасці Пушкіна, Ясеніна, Шукшына. Сваю культурна-дасугавую дзейнасць прадставіў Рэчыцкі Гарадскі Палац культуры. Прэзентацыяй клубных фарміраванняў сустрэў Глыбаўскі сельскі цэнтр фальклору. Солтанаўскі дом народнай творчасці здзівіў удзельнікаў семінара выставай роставых абрадавых лялек-мотанак, прапанаваў інтэрактыўную праграму “Жэнсавет” з дэгустацыяй беларускіх абрадавых страў.

Другі дзень семінара пачаўся з наведвання Светлагорскага раённага дома рамёстваў. Удзельнікі пазнаёміліся з арт-пляцоўкай “Праз традыцыі да сучаснасці”, выставай-продажам вырабаў ручной работы майстроў і рамеснікаў Светлагорскага раёна “Рамесны дворык”, прэзентацыяй аматарскага аб’яднання “Мая лялька”. Таксама адбыўся паказ музычнага спектакля “Купальская ноч” у выкананні ўдзельнікаў народнага музычнага тэатра “Папяровая фантазія”.

 

 

 

 

 

 

 

 

Заключным мерапрыемствам рэспубліканскага семінара-практыкума “Захаванне народнай культуры ў практыцы работы клубных устаноў Гомельскай вобласці” стала наведванне мемарыяльнага комплексу “Ола”, які з’яўляецца данінай памяці 2255 загінуўшым ахвярам фашызму.

 

 

 

 

 

 

 

Найбольш значнай часткай работы рэспубліканскага семінара стала правядзенне круглага стала па праблемах захавання народнай культуры і выступленне вядучага спецыяліста Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» Каліноўская А.Т. з тэмай «Рэсурсы нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў дзейнасці клубных устаноў. З вопыту работы міжнароднага праекта ЮНЕСКА па захаванні НКС Тураўшчыны”».