Рэспубліканскі семінар-прэзентацыя “Арганізацыя і рэалізацыя рэгіянальных культурных брэндаў” (21 мая 2021 г.)

21 мая 2021 года ў актавай зале дзяржаўнай установы культуры змешанага тыпу “Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур” адбыўся Рэспубліканскі семінар-прэзентацыя “Арганізацыя і рэалізацыя рэгіянальных культурных брэндаў”. У мерапрыемстве прымалі ўдзел дырэктара абласных метадычных цэнтраў народнай творчасці, работнікі культуры рэгіёнаў, арганізатары, рэжысёры рэгіянальных фестываляў. На семінары выступілі А.А. Макарава (кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры менеджменту сацыяльна-культурнай дзейнасці УА «Беларускі дзяржаўны універсітэт кульутры і мастацтваў») і Т.І. Стружэцкі (старшыня грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд культуры”).

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Падчас выступленняў абмяркоўваліся пытанні арганізацыі фестывальнай дзейнасці і вызначэння задач для абласных цэнтраў народнай творчасці (фарміраванне новых мадэляў правядзення фестываляў, фінансавання, механізмаў узаемадзеяння з органамі кіравання, спонсарамі і сродкамі масавай інфармацыі, пошук рэгіянальных культурных брэндаў і стварэнне фестывальнай аўдыторыі).

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У рамках семінара таксама адбылася прэзентацыя зборніка “фестывалі ад А да Я”, выдадзенага Цэнтрам у 2020 г. пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Вядучымі прэзентацыі выступілі Павел Бандарэнка і Ганна Рухадзе (спецыялісты ДУ “Палац культуры г.Маладзечна», вядучыя фестывальных мерапрыемстваў Мінскай вобласці).

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У ходзе прэзентацыі выступілі І.У. Карповіч (начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры),  В.В. Антоненка (дырэктар Цэнтра),  Я.М. Сахута (прафесар, старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз майстроў народнай творчасці»), М.А. Казенка (ідэйны арганізатар Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”).